• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: поэзия (список заголовков)
19:47 

Родная мова

Паступова знаходжу любімыя беларускія вершы і адчуваю, што павінна іх сабе пакінуць у дзённіку, каб можна было хутка знайсці.
У гэты раз верш Анатоля Вярцінскага "Лясныя дарожкі"

Куды вядуць лясныя дарожкі?
Першая прывяла да старожкі.
Другая вывела на палянку.
А трэцяя, якой гуляў зранку,
Проста вывела раптам з лесу.
Ідзі, маўляў, да свайго прагрэсу
Ды чытай-гартай сваю прэсу...

@музыка: Lifehouse – Everything

@темы: поэзия, белорусский язык

13:40 

Родная мова

Хвілінка роднай мовы. Мой любімы беларускі паэт Андрэй Хадановіч і яго верш "Несыметрычныя сны"


каб меў я мабільнік, зараз было б на ім безь сямі тры
ноч – і мы сьнім адно аднаго, але без сымэтрыі

ты сьніш, быццам я на верш для цябе не шкадую паперы
я сьню, быццам ты мне звоніш, і я званю – табе ў дзьверы

ты сьніш, бы вязеш з бацькамі знаёміць, а я – што іх дома няма
і ты са мной застаесься зусім нечакана сама

ты сьніш, нібы я сарамлівы, а я – што нахабны і дужы
ты – быццам кахаю ў душЫ, а я – што кахаю ў дУшы

ты сьніш, нібы кажаш: каго яшчэ ў свае запішу я абраньніцы
а я – што лаві імгненьне і хопіць згадваць аб раніцы

ты сьніш, бы звоніць мабільнік і мы спыняемся ў выніку
а я – што за кайф, калі табе не ламаюць кайф па мабільніку

я сьню, нібы вучыш мяне такім рэчам, якім не вучылі ў школе
ты сьніш, нібы я нарэшце кажу, чаго не казаў ніколі

я сьню, што мы разам з табой парушаем да раніцы цішыню
у сьне, дзе ты проста ню, а я цябе проста сьню

@темы: поэзия

Nil desperandum

главная